Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

У Ляневе Купалле з традыцыяй

Аляксей МАРОЗ

— Сёння першы раз ладзіцца на нашай тэрыторыі мерапрыемства з аўтэнтычнымі купальскімі традыцыямі і песнямі, якія заспяваюць „Сёстры Лук’янавічы” з Леснікоў. У гэтай вёсцы і ў суседніх сёлах яшчэ можна пазнаёміцца з купальскімі абрадамі, што маюць працягласць з мінулага. Ужо на захад ад Кобрына, а ў гэтым ліку і на нашай тэрыторыі, купальскія традыцыі заніклі і мы, пабываючы ў вёсках Заходняга Палесся, не знайшлі аўтэнтычных мясцовых купальскіх песень, — заяўляе ў час VІІІ Фэсту „Купалінка”, наладжанага 25 чэрвеня побач вёскі Лянева Чыжоўскай гміны і рэчкі Локніца Дарафей Фіёнік, старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, які прыехаў сюды са студзіводскай „Жэмэрвой” і калектывам „Сёстры Лук’янавічы” з Леснікоў на Палессі. — Купалле, ладжанае на Беласточчыне, адарванае ад мясцовых традыцый.

Славутая песня „Купалінка”, якую спяваюць у час пускання вянкоў, гэта аўтарская песня. Зараз не распальваецца вогнішча, якое было цэнтральным момантам у час купальскіх святкаванняў і з’яўлялася ўвасабленнем Купалы — бажка сонца. У нас ніхто не памятае аб купальскіх абрадах, але нашы „агулькі” ці „рагулькі” можна прылічыць да купальскіх песень, бо падобныя песні спяваюцца ў час купальскіх абрадаў на Палессі.

На сцэне непадалёк ад рэчкі Локніца выступіла між іншым трыо „Сёстры Лук’янавічы” з Леснікоў з аўтэнтычнымі купальскімі песнямі. З рэпертуарам, які можна было прылічыць да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF