Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Смак горкага шакаладу

Міраслаў ГРЫКА

Рэчы і справы калісь найважнейшыя заціраюцца ў нашай свядомасці; іх абрысы блякнуць, адсланяючы тое, што стаяла за імі непарушным і што раптам паказваецца ў сваёй непасрэднай велічыні. Нельга, аднак, траціць пільнасці. Можа, тое адслоненае таксама штосьці засланяе. Тое, што ведаем і што называем, заўтра ўбачым інакшым, паслязаўтра інакш назавем. Мы — пакалечаныя. Але, як напісаў Варгас Льёса, „трэба свае хібы насіць як каралеўскае аблачэнне, са спакоем, як арэол, які не прыкмячаем, прытвараючыся, што яго не бачым. Толькі сілуэты пакалечаных не размываюцца ў мутнай празрыстасці атмасферы. Краса з’яўляецца цудоўным дэфектам формы”. І гэта ёсць Праўда. Можам яшчэ паверыць, што яна такой ёсць. Бо наша марнасць гэта адзіная прычына, каб знайсці апору ў Праўдзе, якая, насуперак нашым жаданням, неазначана, як гейзенбергскі элемент: ведаем, што ёсць, але ж не ведаем, што ёсць ёю ды дзе яна ёсць. Ці гэта не падстава да адчаю? Або злосці?! Толькі ці пад уплывам благіх эмоцый не паводзім сябе так, быццам бы тое, што было іх прычынай, было канцом усяго; было чымсьці канчатковым і непарушным? Але ж непарушная толькі смерць і толькі яе трэба трактаваць з поўнай сур’ёзнасцю. Эмоцыі — перад яе няўхільнасцю — на нішто не здадуцца. Ды няхай тая мудрасць не засланяе нам рэчаіснасці. Мудрасць павінна быць празрыстай. І, мабыць, гэта і ёсць уся Праўда, якую адзін паэт — бо толькі паэт мог на гэта адважыцца — назваў Богам. Ну, хіба што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF