Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Залукі „Купальночка-2011”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У мінулую суботу пачалося на Беласточчыне адзначанне свята Купалы. На восьмай ужо па чарзе „Купалінцы” гулялі чыжавяне, а наступны выпуск „Купальночкі” ў Залуках Гарадоцкай гміны адкрылі песняй-гімнам свята („Купалінка”) калектывы трох мясцовых пакаленняў: „Каліна”, „Калінка” і „Каліначка”. У найбліжэйшую суботу можна будзе прыняць удзел у купальскіх гульнях у Белавежы.

„Ніва” выбралася на залучанскую „Купальночку”. Залукі гэта адна з найбольш актыўных вёсак у беларускай частцы Беласточчыны. Традыцыйна тут сарганізавалі гэтае свята ў свежаадноўленым амфітэатры, пад непублічнай пачатковай школай. Яе арганізатарамі былі Гарадоцкі цэнтр культуры, згуртаванне „Залукі над Супраслю” і калектыў „Каліна” ды яе кіраўнік Мар’янна Апановіч. Апрача калектываў з Залук выступілі народныя спевакі з Каракуль, Агароднічак, Студзянак, Крынак і Беластока. Зоркай былі „Прымакі”, а да танцаў ігралі „Жубры”. Анна Філіпчук з „Каліны” сказала нам:

— Ездзім з выступленнямі на розныя святы. У апошні час мы былі на вясковым свяце ў Каракулях. Гэтае свята выпадае на Яна, ды мы робім яго так, як сёлета — калі нам падыходзіць. У мінулую суботу былі мы на Свяце Гарадка, а ў гэтую — мы на нашай „Купальночцы”. Калісьці ў нас не было якіхсьці асаблівых абрадаў звязаных з гэтым святам.

Юрка Хмялеўскі, дырэктар Гарадоцкага цэнтра культуры сказаў:

— Гэтае свята з’яўляецца працягам нашай беларускай традыцыі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF