Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Свята з кампаніяй у фоне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Традыцыйнае шэсце праз мястэчка і канцэрт у афмітэатры над возерам у Зарэчанах былі галоўнымі пунктамі сёлетняга, чатырнаццатага ўжо Свята Гарадка, сарганізаванага з нагоды яго заснавання (за дату якога прыняты 1498 год). Шэсце і канцэрт папярэдзіла ўрачыстая сесія Гміннай рады ў пятнаццаць асоб. „Працуючы над кніжкай пра Гарадок, я знайшоў шмат матэрыялаў, што пасяленне было тут ранейшае чым у 1498 годзе”, — меркаваў у час сесіі, выступаючы з гістарычным дакладам, прафесар Вячаслаў Швед з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сёлета Свята Гарадка працягвался два дні. У першы дзень прэзентаваліся жыхарам дакументальныя фільмы „Gródek dawniej i dziś” і „Gródeckie marzenia”, пастаўленыя вучнямі класаў VI „b” і V „a” мясцовай пачатковай школы пад вокам Наталлі Парэмбскай. Была таксама адкрыта выстава іхніх здымкаў, зробленых пры нагодзе фільмаў, на якіх прадстаўлены твары гарадчан. Калі мы паявіліся на Свяце на другі дзень, у фае Гміннага цэнтра культуры, дзе была адкрыта выстава, сустрэлі вядомага мясцовага музыку і дзеяча культуры Яна Карповіча:

— А вось гэта мая дачка Аліна, — паказаў нам на сцяне фота. — Відаць на ім як працуе ў краме і падае хлеб.

Сярод здымкаў стаялі дзве школьныя дошкі. Кожны мог на іх напісаць аб чым марыць. Жыхары Гарадка пісалі: „Мару, каб мець спраўныя педалі веласіпеда”, „Хачу стаць спявачкай”, „Хачу мець сабаку”. Былі і іншыя мары: „Хачу працаваць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF