Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Сакрэты правадыроў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 25 н-ра)

Вярнуся ў сённяшнія Ваські. Ужо далёка за крамай маю ўвагу прыцягнула групка драўляных праваслаўных крыжоў, ахінутых лістоўем маладой бярозы. За імі абрабляла агародчык пажылая жанчына. Расказала яна мне, што адзін з крыжоў, якімі апекаваўся памерлы тыдзень раней ейны муж, быў пастаўлены на заканчэнне вайны, а іншыя, бадай, ад хвароб. Да таго ж калісь у тым месцы мелі хаваць заўчасна памерлых дзяцей. Спытаў я яе яшчэ пра мясцовы былы калгасны комплекс, ці ён не пустуе. Яшчэ ж нядаўна была там курыная ферма фірмы Рольмак, якую трэба было закрыць, бо не задавальняла еўрасаюзных патрабаванняў. Ну і даведаўся я, што трымаюць там зараз усялякае птаства, а комплекс купіў брат прэлата Азароўскага з Беластока — грошы меў і адразу купіў. Калі я падказаў, што Азароўскі, гэта беластоцкі каталіцкі мітрапаліт, яна адказала:

— Я руская і тых польскіх чыноў не ведаю.

Пацікавіўся я таксама, ці на той птушкаферме працуюць мясцовыя жыхары і ў адказ пачуў, што ўласнік прывозіць нейкіх сваіх работнікаў, каб не плаціць за іх ніякіх узносаў.

Пра недалёкую ад крыжоў мураванку даведаўся я, што была задума наладзіць у ёй нейкі клуб, але ў час адной з забаў сучасная моладзь, моладзь ХХІ стагоддзя, знішчыла інтэр’ер...

Былы калгасны комплекс стаіць за вёскай. Але на вуліцы, амаль насупраць яго, чарговая групка драўляных праваслаўных крыжоў, гэтым разам абапертая на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF