Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Прэм’ер пасярод рэзервуараў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Агулам каля чатырох гадзін на працягу двух дзён (14 і 15 чэрвеня) прэм’ер-міністр Дональд Туск правёў на Падляшшы. Наведаў з г.зв. гаспадарчым візітам прадпрыемства ІКЕА ў Орлі. Раней прыняў удзел ва ўрачыстасці здачы ў карыстанне двух новых резервуараў для нафты суполкі „Przyjaźń” („Дружба”) у Адамове непадалёк Мельніка і Сямятыч. „Тут б’е энергетычнае сэрца Польшчы калі гаворка пра вадкае паліва, — сказаў зараз пасля таго, як нечакана для функцыянераў Бюро аховы ўрада, гаспадароў аб’екта і журналістаў, без каскі (а што з патрабаваннямі бяспекі і гігіены працы?) ускарабкаўся па лесвіцы на дах аднаго з рэзервуараў вышынёй у шасціпавярховы жыллёвы блок.

Яшчэ да прыезду прэм’ера адзін са шматгадовых працаўнікоў суполкі ў Адамове ў размове з „Нівай” прыгадаў:

— Яшчэ ў васьмідзесятыя гады ніхто чужы на гэтую тэрыторыю не мог увайсці. Гэта было спецыяльна ахоўванае, сакрэтнае. А цяпер? Журналісты могуць, і кожны іншы. Нічога дзіўнага. Бо і так, калі варожыя сілы схочуць, дык гэта са спадарожніка ўбачаць.

Ёмістасць двух здадзеных у карыстанне наземных рэзервуараў у Адамове складае 100 тысяч кубаметраў. Уся інвестыцыя каштавала 90 мільёнаў злотых. У гэтых двух рэзервуарах-складах былі прыменены сучасныя тэхналогіі, значна абмяжоўваючыя выпуск вуглевадародаў у атмасферу і гарантуюць яны захоўванне і перапампоўванне нафты поўнасцю герметычна. Агулам польскія магчымасці складавання нафты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF