Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Свята беларускай культуры на Плянтах

Міра ЛУКША

Свята беларускай культуры, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, прайшло 12 чэрвеня ў Беластоку. Сярод запрошаных гасцей на свяце прысутнічалі дэпутаты Сейма Польшчы Яўген Чыквін і Яраслаў Матвеюк, кіраўнікі мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня. Свята, якое адбывалася ў парку Плянты, сабрала звыш дзвюх з паловаю тысяч гледачоў.

Свята беларускай культуры праводзілася ўжо дваццаць шосты раз. Мерапрыемства накіравана на прадстаўленне культурнай спадчыны беларускай меншасці ў Польшчы. Свята сарганізавана пры фінансавай падтрымцы м.інш. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі РП і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства ды Культурнага цэнтра Беларусі. Больш чым трыццаць выканаўцаў выступіла на канцэрце. На адкрытай сцэне на Плянтах прэзентаваліся салісты і ансамблі з Падляшша і госці з Беларусі, у тым ліку дзіцячыя вакальныя ансамблі „Вясёлка” і „Жэўжыкі”, хары „Крыніца”, „Рэха пушчы” і „Куранты”, ансамблі „Каласкі”, „Арляне” і „Чыжавяне”, „Жэмерва”, эстрадныя калектывы „АС”, „Лайланд”, „Калінка” з Беластока і „Арт-Пронар” ды „Вясна”. Сёлета Беларусь на свяце прадстаўлялі танцавальны ансамбль з Гродна „Гарадзенскія карункі” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF