Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Перапіс: хто нас спісаў і як запісаў?

Аляксей МАРОЗ

Зафіксаваны выпадкі, калі перапісчыкі ў час Усеагульнага перапісу насельніцтва парушаюць закон і самі прапануюць нашым людзям назваць польскую нацыянальнасць або ўвогуле не пытаюцца пра нацыянальнасць і мову на якой размаўляюць дома. Перш за ўсё апытванне па тэлефоне выклікае падазрэнні, што беларусам можа быць упісана польская нацыянальнасць. З многімі суразмоўцамі з Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў праводзілі перапіс па тэлефоне перапісчыкі з аддаленых гарадоў, напрыклад, з Варшавы, Лодзі, Познані, ці Жэшава. Таму нашы беларусы, нават тыя, якія не заўважылі ніякіх парушэнняў закону, няўпэўнены ці ўпісалі ім праўдзівую інфармацыю пра нацыянальнасць і родную мову. Інакш было ў час перапісу насельніцтва ў 2002 годзе, калі апытваны чалавек мог патрабаваць, каб перапісчык упісаў на папяровым фармуляры ў адпаведным месцы беларускую нацыянальнасць, хаця і тады былі зафіксаваны парушэнні закону. Рэдка з маімі суразмоўцамі перапісчыкі праводзілі пашыраны варыянт перапісу, дзе можна было адказаць на пытанне пра веравызнанне і таму найбольш складана будзе палічыць, нават вельмі прыблізна, колькасць праваслаўных вернікаў у Польшчы. Некаторыя суразмоўцы адкрыта гаварылі, што перапіс можа быць неверагодным, калі казаць пра колькасць нацыянальных меншасцей у нашай краіне.

Самым яркім прыкладам парушэння правіл перапісу з’яўляецца Клаўдзія Прымака з хутара Кнышэвічы Шудзялаўскай гміны, якой перапісчыца сама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF