Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

План вось такі...

Міраслаў ГРЫКА

У маё пушчанскае котлішча заехаў шматгадовы знаёмец, назавем яго Беніямінам. Варшава, дзе жыве і працуе, вельмі яго стаміла. Хацеў у мяне сцішыцца, спакойна пазбіраць тое, што рассыпалася і, шпацыруючы па ляснях прасеках, адсланіць заслоненае, адкрыць даўно адкрытае. Карацей, запрагнуў глянуць праўдзе ў вочы. Беніямін па ўсіх мерках чалавек сумленны, шчыры і некрывадушны ў адносінах да іншых людзей. Да ўсіх людзей... апрача самога сябе. Бо трэба сказаць у вочы — ёсць у яго жыццёвая праблема, якую ніхто апрача яго самога не вырашыць.

План вось такі...” — улюбёная фраза Беніяміна. І сапраўды плануе ён, вырысоўвае і праектуе і... на гэтым канчаецца ўся ягоная дзейнасць. Гэта дзіўна, што не прадбачвае ён у сваіх разбудаваных праектах алкагольнай залежнасці. Прыехаў да мяне з планам трохдзённай і, адзначаю, цвярозай пабыўкі, перш за ўсё для таго, каб пазбірацца пасля апошняй паразы. Ужо ў першы дзень напіваўся ў самоце, у схове, смактаўшы ўнесеную ў свой пакой кантрабанду.

Чалавек — у грамадскіх адносінах, таму ў дзеянні — досыць простая машына; настолькі простая, наколькі мы рассакрэцілі схему яго звыклых паводзін. У такім значэнні злодзей застанецца злодзеем, п’яніна п’яніцам, аднак не таму, што злодзеем ці п’яніцам нарадзіўся, а таму, што такі тып паводзін зацыкліўся на яго псіхічнай структуры. Беніямін абяцаў мне, што не сп’ецца і не спіўся напавал, хоць след нашай сур’ёзнай, калі б не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF