Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Дзіравая лодка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пасля татальнай зачысткі палітычнага поля ў Беларусі, крымінальных працэсаў і зняволення дзесяткаў прадстаўнікоў апазіцыі, здавалася, што зараз нішто не будзе замінаць „пераможцам” павесці свой удзячны і абаронены ад „канстытуцыйнага перавароту” народ да новых вяршынь светлай будучыні. Нават у найбольш адыёзных прапагандыстаў не павернецца язык ляпаць і плявузгаць, што гэта Андрэй Саннікаў ці Мікола Статкевіч з за кратаў падымаюць новыя бунты і патаемна кіруюць грамадскімі працэсамі. А тут то апатычныя кіроўцы аўтамашын блакуюць цэнтр Мінска з за шалёнага росту коштаў на паліва, то непалітызаваныя памежныя гандляры ладзяць беспрэцэдэнтны страйк на мяжы ў Брузгах з за жорсткіх абмежаванняў іх пераездаў, то новая актыўная моладзь праз заклікі ў сацыяльных сетках стыхійна выходзіць у многіх гарадах на цэнтральныя пляцы з маўклівым, але характэрным пратэстам. Відаць, усё ж нешта не так у нашым каралеўстве! Дзе той абяцаны эканамічны „скачок тыгра”?! Тыя, што незаконна ўтрымліваюць уладу, часта любяць паўтараць, што, маўляў, „не надо раскачивать лодку” ў няпростыя для краіны часы. Толькі ніхто гэтую „лодку” не расхіствае, не разгойдвае і не збіраецца пераварочваць. Праўдападобна, што яна сама наскрозь дзіравая, прагнілая і няўхільна, не маючы ні вёслаў, ні ветразяў, ідзе на дно.

Улада, брутальна расправіўшыся пасля прэзідэнцкіх выбараў з „неканструктыўнай апазіцыяй”, хутка знайшла новых „ворагаў народу”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF