Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.

Кошкі з „Ікеяй”

Аляксей МАРОЗ

Звонку бліскучае абсталяванне фабрычных цэхаў, белыя велізарныя залы ўсярэдзіне прадукцыйных аддзяленняў, а ў іх самая сучасная тэхніка і мноства драўніны на вялікай прыфабрычнай плошчы ўбачылі госці і журналісты, якія 17 чэрвеня прыбылі на адкрыццё фабрыкі драўнянавалакністых пліт высокай шчыльнасці ХДФ шведскага мэблевага канцэрна „Swedspan”, што належыць да міжнароднай групы „Ікея”. Фабрыка распаложаная на палях вёскі Кошкі Арлянскай гміны.

— Польская фабрыка, шведская ідэя, міжнародныя грошы, літоўскі дырэктар, беларуская драўніна (прадбачваецца, між іншым, прывозіць сыравіну з Рэспублікі Беларусь — А.М.) і прадукцыя на ўсю Еўропу. Гэтае месца ўражвае мадэрнасцю і размахам. Я не думаў, што пліты прадукуюцца ў фабрыках, якія месцамі напамінаюць касмічныя цэнтры, — заявіў прэм’ер Дональд Туск, які два дні раней пабываў у фабрыцы побач Кошак.

— Мары здзяйсняюцца, а цуды здараюцца. Гэтая інвестыцыя — добры знак для Еўропы, Польшчы і Падляшша. Адкрывае яна Арлянскую гміну і рэгіён на Еўропу, а распаложаная непадалёк ад мяжы адкрывае Еўропу на ўсход, — гаварыў перад сімвалічным пускам машын у фабрыцы маршалак Сейма РП Гжэгаж Схетына.

Дырэктар „Swedspan Польшча” Лаймонас Рачкаўскас сказаў, што яго канцэрн разважаў выбар некалькіх месцаў для будовы фабрыкі, але канчаткова былі выбраны Кошкі ў Арлянскай гміне.

— Тут меншае гаспадарчае развіццё і вялікі патэнцыял на мясцовым рынку працы, блізкасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF