Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Культура на сходах!

Аляксей МАРОЗ

Беларускі этнаграфічны фэст, што 5 чэрвеня быў наладжаны на панадворку Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў „Культура на музейных сходах”, розніўся ад мінулагодніх імпрэз разнароднасцю прапаноў. У мінулым перад музейнымі сходамі найчасцей паказвалася адметнасць аднаго даўняга рамяства, якое ўжо занікла або гіне ў паўсюдным жыцці беларусаў Беласточчыны. На гэты раз музейныя ўлады рашыліся паказаць пяць мясцовых заняткаў, а прытым не толькі тыя, якія адыходзяць у забыццё. Паколькі ткацтва, ганчарства, лазапляценне, саломапляценне і дрэваапрацоўка на даўні лад гэта ўжо рэдкасць не толькі сярод кампактна пражываючых на Беласточчыне беларусаў, то выконванне даўніх страў з мясцовай адметнасцю прынамсі на Гайнаўшчыне адраджаецца ў галіне турызму, як у агратурыстычных кватэрах, так і ў мясцовых рэстаранах і пунктах грамадскага харчавання. Мнагалюдную гайнаўскую публіку зацікавіла таксама, а можа нават перш за ўсё, беларуская музыка. Побач моладзевых музычных калектываў з Беласточчыны з беларускім фальклорам выступіла група „Знаходка” з вёскі Тышковічы на Палессі і гурт „Палац” з Мінска, выступлення якога чакала ў галоўным сярэдняе і малодшае пакаленне. Упершыню арганізатары імпрэзы вырашылі, што калектывы не будуць выступаць даслоўна на музейных сходах, як гэта бывала раней, толькі побач невялікіх бакавых сходкаў і гэтым самым гук моцнай беларускай музыкі накіраваны быў у бок (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF