Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Ажывае мінулае, якое стараліся забыць

Іаанна ЧАБАН

Неяк апошнім часам не ўдалося мне пабываць у тэатры. Дзесьці зніклі беларускія п’есы з падмосткаў Беластоцкага драматычнага тэатра, арганізаваныя Генконсульствам Рэспублікі Беларусь у Польшчы. А тут чую, што Згуртаванне АБ-БА аб’язджае не толькі нашы мястэчкі, але і невялікія вёскі з вельмі цікавай пастаноўкай. А мо іх у Крынкі запрасіць? Але ці яны захочуць наведаць гэты куток свету забыты Богам і людзьмі? А ці прыйдуць гледачы? Гэта ж будзе па-беларуску... Крынчане да культуры не звыклі, а да таго яшчэ беларускай...

Ведаючы, што дырэкцыя мясцовай адукацыйнай установы размаўляць са мной не будзе, накіравала я свае крокі да самога бурмістра, які пакуль яшчэ здароўкаецца са мною на вуліцы.

Ён пачаткова падтрымаў маю ініцыятыву і нават абяцаў нейку фінансавую дапамогу. Параіў мне таксама напісаць афіцыйнае пісьмо дырэкцыі школы з просьбай паведаміць дзяцей і моладзь аб мерапрыемстве.

Я звярнулася таксама да дырэктаркі мясцовага Дома культуры з прапановай супрацоўніцтва і тут мяне спаткала вялікая і шчырая прыхільнасць.

Крызіс пачаўся на тыдзень да спектакля, калі я замеціла, што аб’явы, якія мне ў гатовай форме даслала АБ-БА, паздымалі з галоўных пунктаў Крынак, а дырэкцыя мясцовай школы, вядома, не адгукнулася на маю просьбу.

А каб і гэтага было мала, у цэнтры Крынак паявілася свежанькае графіці „Юдэ раўс!”. І я адчула сябе як гэтыя жыды.

Думаю сабе: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF