Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Дранько-Майсюк і Акулін у Беластоку

Міра ЛУКША

На запрашэнне клуба Згуртавання бацькоў і дзяцей вывчучаючых беларускую мову „АБ-БА” прыбылі на сустрэчы на Беласточчыну намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар выдання „Верасень” паэт і бард Эдуард Акулін і паэт, празаік, эсэіст і перакладчык Леанід Дранько-Майсюк. Сустрэліся яны таксама, між іншым, з вучнямі ў Бельску-Падляшскім.

— Абодва звязаны яны таксама з музыкай — Леанід як аўтар слоў шматлікіх песень, Эдуард сам спявае, — прадстаўляў мастакоў слова вядучы сустрэчу Мікола Ваўранюк, аўтар фільма пра Леаніда Дранько-Майсюка „Цацачны гандляр з Давыд-Гарадка” (ён і аўтар „Цацачнай крамы”). Другая змена нашых вучняў рыхтуе гэтую п’есу на сцэну ў Беластоку, ужо пад музыку Анны Бабік.

У абодвух аўтараў багаты вопыт сустрэч з чытачамі, таксама з настаўнікамі і вучнямі школ. Нагоды сустрэцца з імі ў Беларусі даволі частыя, дзякуючы таксама актыўнасці саміх літаратараў.

— Цягам апошніх трох гадоў такіх сустрэч у маім творчым лёсе больш за трыста, — адзначыў Эдуард Акулін. — Такія сустрэчы неабходныя. На мінулым тыдні разам з Леанідам мы наведалі дзве літаратурныя мясціны: радзіму Якуба Коласа (выступалі ў Мікалаеўшчыне), і радзінныя мясціны Адама Міцкевіча: выступалі на Наваградчыне ў Любчанскай сярэдняй школе і ў школе ў Вялікіх Вераб’евічах. Часам падчас такіх сустрэч мы адчуваем сябе сапраўднымі літаратурнымі Калумбамі: бо нас, жывых паэтаў, у такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF