Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Мілаш сугучны беларускаму свету

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі Лявона Баршчэўскага назвалі першым перакладчыкам Чэслава Мілаша на беларускую мову, ён адразу запярэчыў:

— Мала хто ў нас памятае, што Мілаша першы перакладаў Максім Танк, яшчэ ў гады, калі польскі паэт не падаўся ў эміграцыю на Захад.

Лявон Баршчэўскі, госць Беларускага чацвярга, перакладчык між іншым „Маральнага трактата” і „Паэтычнага трактата”, сутыкнуўся з творамі Мілаша ўжо ў пачатку васьмідзесятых, калі пісаў доктарскую дысертацыю і меў доступ да спецфондаў у Маскве. Тады ўручную перапісаў (нелегальна) сорак вершаў у свой сшытак і прывёз іх у Беларусь. Пасля паспрабаваў іх перакласці на беларускую мову. З гатовай падборкай паехаў да паэта Алега Мінкіна, які ў той час жыў у Бярэсці. Мінкін ацаніў усю спробу адным словам: кепска!

— Мае першыя спробы не былі ўдалыя, — прызнаецца Лявон Баршчэўскі, перакладчык, які ведае 17 моў. — Я тады яшчэ не быў для гэтага гатовы. Бо добры пераклад гэта не толькі моўная справа. Каб твор не патраціў сэнс, трэба перакадзіраваць адну сістэму ў другую. Ды наогул ці можна навучыцца мастацтву перакладу? Гэта сумніўная справа. Мастацтва перакладу патрабуе натхнення і тонкага адчування літаратуры. Ніякія заняткі ва ўніверсітэце такому не вучаць.

Нягледзячы на складаны пачатак, Лявон Баршчэўскі не згубіў цікавасці да перакдадаў Чэслава Мілаша. Вялікі ўплыў пакінула публіцыстыка лаўрэата Нобелеўскай прэміі. У 2006 годзе, калі Калегія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF