Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Ноты сяброўства

Аляксей МАРОЗ

Сёлета ў Міжнародным конкурсе дзіцячай і маладзёжнай песні „Ноты сяброўства”, што 4 і 5 чэрвеня праходзіў у Гайнаўцы, прынялі ўдзел каля 60 выканаўцаў, а сярод іх салісты, дуэт і калектыў „Світанак” з Пружан (Беларусь). Гайнаўскае мерапрыемства здабыла прызнанне перш за ўсё на Беласточчыне. Сярод выканаўцаў, побач таленавітых гайнаўскіх дашкольнікаў і вучняў, можна было ўбачыць таксама ўдзельнікаў з Бельска-Падляшскага, якія вучацца там беларускай і ўкраінскай мовам, ці дзетак з Беластока, у некалькіх выпадках таксама навучэнцаў беларускай мовы. Конкурсная камісія толькі пацвердзіла меркаванні гледачоў, што мастацкі ўзровень выступленняў быў высокі як сярод маладых спевакоў з Польшчы, так і гасцей з Беларусі.

— Узровень выканання ў час конкурсу быў высокі і параўнальны да іншых гэтага роду конкурсаў у Польшчы, на якіх я пабывала з гайнаўскімі вучнямі. На вельмі прыстойным узроўні выступілі госці з Беларусі, якія, так як і ў мінулых гадах, займалі прызавыя месцы ў розных катэгорыях. Удала выступілі вучні з Беластока і Бельска-Падляшскага. Сёлета прыбылі да нас таксама вучні з Белай-Падляшскай, — сказала Марта Грэдаль-Іванюк з Гайнаўскага дома культуры — арганізатарка конкурсу.

Камісія асаблівую ўвагу звяртала на інтанацыю, дыкцыю, чысціню спеву і, канешне, на спосаб пераказу зместу песень і іх адчуванне вучнямі.

— Мы вельмі рады, што нашы салісты і дуэт занялі прызавыя месцы. Апошнім часам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF