Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Сакрэты правадыроў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Храбустоўцы пры скрыжаванні нарваўска-гайнаўскай шашы з вясковай вуліцай стаяць у агароджы два рэлігійныя помнікі. Адзін у выглядзе драўлянай каплічкі са шматлікімі маршчынамі на аснове і абразам нейкага святога ў ківоце; каплічка накрыта бляшаным дахам, над якім металічны просты крыжык у калысцы кшталту маладзіка. Другі помнік цэментны з выразна адмаляваным праваслаўным крыжам на пастаменце. Помнікі стаяць у суправаджэнні трох мажных клёнаў — усе яны абведзены акуратным металічным плотам.

З другога боку вуліцы чалавек некага чакае. На маё пытанне пра крыжы адказвае па-польску, што ён з Васькоў, а пра храбустоўскія асаблівасці трэба спытацца ў кагосьці мясцовага. Неўзабаве паказваецца іншы мужчына, з касою і веласіпедам, які заходзіць на панадворак насупраць крыжоў. Пра крыжы ён дакладна нічога канкрэтнага не ўмее сказаць — за гэтай інфармацыяй раіць мне падацца на вёску да мясцовага васьмідзесяцігадовага старажыла, але я свой маршрут запланаваў у іншым напрамку, да таго ж скептычна ацаніў я магчымасць атрымання больш канкрэтнай інфармацыі пра аб’екты мясцовай даўніны, бо ў вясковай памяці такая інфармацыя рэдка калі захоўваецца. Спытаў я яшчэ, ці трэшчыны ў ствалах кляноў мо ад нейкага грому, але не ад грому яны, толькі ад марозу.

Мой субяседнік раіў мне яшчэ сфатаграфаваць недалёкія будынкі ў развальным стане, інфармуючы, што так гаспадарыць саракагадовы кавалер, які трымае яшчэ і каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF