Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Быць як паўночны алень

Міраслаў ГРЫКА

Не без прычыны сягнуў я чарговы раз па кніжку, дзякуючы якой зноў магу папаломнічаць па Сібіры — „Дневники одного года” Лебедзева, Сімчанкі, Старосціна, аб іх этнаграфічным паходзе на далёкую Поўнач, на раку Таз, дзе жывуць селькупы, паляўнічыя на паўночных аленяў, пабрацімы ненцаў (перад савецкай рэвалюцыяй — самаедаў), эвенкаў (тунгузаў), хантаў, асцякоў і г.д. Кажу не без прычыны, таму што засумаваў я па чыстым, непадманным свеце, сапраўдным, што не значыць, што ён утапічны. Тут прашу прабачэння ў чытача за гэтую наіўную тыраду. Ды стамілі мяне шматзначныя, складаныя ды штораз больш шматзначныя паняцці, якімі карыстаемся ў штодзёншчыне, і за імі яшчэ больш складаныя міжчалавечыя адносіны. Кажучы проста: засумаваў я па тым, чаго штораз менш у нашым недаверлівым свеце, а за што так горача заступаўся адзін Месія, калі казаў, каб „так” значыла „так”, а „не” — „не.”

У кніжцы, пра якую тут гаворка, мноства інфармацый: аб тым як селькупы будуюць сані, як летнія палаткі, а як зімовае жыллё-зямлянкі. Ды ўварвалася паміж вучоныя старонкі паэзія; Ясенін: „И, каждую березку обнимая, я был пьяней, чем синий день”.

Селькупы вершаў не пішуць, свой эмацыянальны стасунак да акаляючага свету выказваюць у песні інспіраванай рэччу або з’явай, якую назіраюць у даны момант. Таму іх лірыка пра бярозу гучыць так: „Я знайшоў добрую бярозу, мае яна гладкі пень і мала сучча, выйдзе з яе добры нюк” („нюк” гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF