Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Новая эканамічная логіка

Віктар САЗОНАЎ

Калі праз гады эканамістам і даследчыкам трапіць у рукі графік падзення і пад’ёму коштаў на паліва ў Беларусі за апошні тыдзень, то яны напэўна будуць узмоцнена мазгаваць пра тое, якія эканамічныя цуды так падкідвалі і апускалі тыя кошты і якой логікай у гэты час кіраваўся рынак. Прычым, першую палову гэтага эканамічнага красворда разгадаць будзе нескладана — падняліся долар, еўра, расійскі рубель і польскі злоты (ці калі сказаць карацей і не пералічваць усе грашовыя адзінкі свету, уключаючы ў пералік не толькі англійскія фунты, ізраільскія шэкелі, але нават і мангольскія тугрыкі, то проста ўпаў беларускі рубель). Гэта ўсё значыць, што падняліся і кошты на энерганосьбіты. І, здаецца, падняліся адпаведна валюце, застаючыся пры гэтым не самымі дарагімі ў рэгіёне. Нічога не зробіш, энерганосьбіты, тым ці іншым чынам, неяк прывязаныя да цвёрдай валюты. Пытанне ў іншым: чаму кошты раптам знізіліся? Дзе там логіка?

Логікі ніхто шукаць не стаў. Папросту, начальнік беларускай дзяржавы сабраў нейкую нараду, дзе і заявіў, што бензін будзе каштаваць вось столькі ды столькі. Спецыялістам па эканоміцы засталося толькі ўзяць калькулятары і правесці нескладаную аперацыю з націсканнем кнопак на той лічыльнай машынцы, каб, зыходзячы з агучанага кошту, палічыць колькі будуць каштаваць меншактанавыя маркі бензіну і салярка. Тут узнікае яшчэ адно пытанне: навошта патрэбныя тыя высокааплачваемыя спецыялісты, бо падобны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF