Ніва № 25 (2875), 19 чэрвеня 2011 г.

Няхай вынікі будуць найлепшыя

Размова з Эвай Камінскай-Гаўрылюк, дырэктаркай беластоцкай дэлегатуры Галоўнай статыстычнай установы ў Беластоку.

Ніва”: — Ці давяраеце падляшскім перапісчыкам?

Эва Камінская-Гаўрылюк: — Так. Гэта людзі выбраныя войтамі і бурмістрамі. Мусілі іх выбраць з ліку асоб з сама меней сярэдняй адукацыяй, выклікаючых давер. Быў яшчэ там шэраг іншых крытэрыяў, але адным з найважнейшых было тое, каб выклікалі яны давер.

Што гэта значыць „каб выклікалі давер”?

— Па-першае, не могуць яны быць пакаранымі. Па-другое, гэта людзі выбіраныя ў малых грамадствах, у якіх агульна ўсе ведаюць адны адных. Перапісчыкі апрача таго абучаны і была ім звернута асаблівая ўвага м.інш. на тое, што будуць пытанні пра нацыянальнасць, мову ці веравызнанне. Ведаюць, што мусяць ставіць усе пытанні і ўсе яны важныя. Усе яны маюць па генд-гельдзе [мініяцюрным электронным прыборы — М. Х.] і праграма, якая там уведзеная, вядзе іх па адпаведнай сцежцы. Чарговыя пытанні на гэтым прыборы высвечваюцца ім і перапісчыкі маюць абавязак па чарзе ставіць гэтыя пытанні і адзначаць адказы.

А як гэта здарылася, што ў выпадку спадарыні Клаўдзіі Прымакі з пад Шудзялава і іншых рэспандэнтаў, якія паскардзіліся Радыё Рацыя і „Ніве”, не ставілася пытання пра нацыянальнасць і мову?

— Гэтага я не ведаю. У выпадку пані Прымакі — я паехала ў Шудзялава. Пераспісчыца, якая яе перапісвала, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF