Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Велікодныя астравы (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ад моманту, калі адкрылі мяжу з Літвой і дазволілі яе перасякаць у любым месцы, хоць бы ў полі ці ў лесе, на польскім баку выдатна падняўся ўзровень жыццёвай задаволенасці. І не ідзе тут пра магчымасць зарабляць лепшыя грошы. Нават той, хто паехаў туды растраціць сваю зарплату на ўсякія пакупкі, вярнуўся акрылены і падмацаваны. Бо ў жыцці важна, каб быць лепшым, найперш за свайго бліжэйшага суседа.

— Хай мне ніхто не кажа, што ў іх лепш, — паўтараюць старыя і малыя на польскім баку. — У нас людзі жывуць лепш!

На польскім баку літоўцаў найбольш крытыкуюць за аблагі і разваленыя калгасы. Гэты недахоп у пэўнай меры стаў выпраўляць дух свабоды, які з’явіўся тут разам з адкрыццём граніцы. Вось земляробы з гміны Рутка-Тартак, тыя, што маюць машыны і ахвоту араць, пачалі арандаваць і абрабляць зямлю ў літоўцаў на другім баку мяжы. Праўда, паколькі зямля тут шостага класа, мала хто з мясцовых верыць у паспяховасць чыстага трансгранічнага земляробства. Паколькі тэрыторыя гміны заўсёды была чорнай кропкай на карце каналаў кантрабанды, тут адразу вырасцілі новы спосаб на багаты плён. Карацей, у сярэдзіне аграмадных цюкоў саломы і сена, якія з Літвы везлі ў свае стадолы польскія мужыкі, мытныя службы сталі знаходзіць папяроскі!

* * *

Іншая справа паехаць у Літву, каб паглядзець на цячэнне хатняй ракі Шашупа, якой крыніцы і вярхоўе пачынаецца на польскім баку, ля дома маіх сваякоў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF