Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Памаліліся за мову і праўдзівасць!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Калі я памалюся на сваёй роднай мове, разам са сваімі людзьмі, — кажа Ірына Сегень, — тады іначай б’ецца маё сэрца!

Школьны навучальны год у Беластоку завяршыўся малебнам на беларускай мове. Каля сотні школьнікаў, дзетак і іх бацькоў сабраліся ў Свята-Юр’еўскай царкве ў квартале Новае места. Малебен адслужыў сам настаяцель айцец Рыгор Місіюк. Ён заклікаў грамаду заставацца вернымі Царкве і сцерагчы каштоўнасці асяроддзя. Малебен адбыўся ў сімвалічны момант, 31 мая г.г. (у шэсць гадзін вечара), напярэдадні Узнясення Гасподняга, калі вернікі рыхтаваліся да аддання Пасхі.

— У гэты час мы абавязаны аддаць Богу радасць таго, чым мы жылі ў велікодны час і прасіць Збавіцеля, каб не пакінуў нас у далейшым жыцці. Ён жа сказаў сваім вучням: „Я з вамі, аж да канца свету”. І нам трэба верыць, што пакуль Бог з намі, мы не самі.

У завяршальным слове айцец Рыгор прасіў Усявышняга, каб мода не вырвала з нашага асяроддзя таго, што самае дарагое, каштоўнае. Каб дзеткі і моладзь усцерагліся ад агрэсіі і дурной слепаты, якая застаўляе маладых ісці з нажом або калом разбойнічаць на стадыён.

— Божа, сцеражы, каб нашыя дзеці ніколі такімі не сталі! — маліўся святар. — Каб яны былі божымі дзяцьмі, каб мелі права гаварыць да Бога „Ойча наш” і каб не забылі Царквы. Бо тыя, што паверылі толькі ў свае сілы, яны ў жыцці збіраюць паперкі, у якія ліхі завівае штосьці дурное. Яны думаюць, што яны дзеці цывілізацыі! Няхай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF