Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Фестываль фестываляў завершаны (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Выключнасць сёлетняга Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2011”, — як адзначаў яго дырэктар Мікалай Бушко, — была ў тым, што на юбілейным, трыццатым выпуску выступілі найлепшыя хары, якія прэзентаваліся ў рамках гэтага мерапрыемства на працягу трыццаці гадоў. Пры нагодзе юбілею падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі ўручыў праф. Рамуальду Твардоўскаму і а. Юрыю Шурбаку ганаровыя адзнакі за дзейнасць у галіне культуры і прамоцыі рэгіёна ў краіне і ў свеце.

Як ужо мы пісалі, у час Фестывалю выступілі чатыры беларускія хары: „Ліра” з Мінска (першае месца ў катэгорыі дзіцяча-маладзёжных хароў), Акадэмічны хор дзяржаўнага радыё і тэлебачання з Мінска (другое месца пароўну ў катэгорыі прафесійных хароў), мінскі Жаночы камерны хор „Элегія” (другое месца ў катэгорыі аматарска-свецкіх хароў) ды Нацыянальная харавая капэла „Дзянніца” з Гомеля. „Ліра”, існуючая з 1998 г. (лаўрэат фестывалю з 2008 г.) пачала сваё выступленне ў рамках конкурсных слуханняў ад „Балгарскага распеву” ананімнага аўтара. Яе дырыжорка Алена Лацапнёва сказала ў кулуарах „Ніве”:

— У нашым хоры спяваюць дзеці ва ўзросце 10-18 гадоў. Выступаюць дзеці з нармальных сярэдніх школ. Кожны хто хоча і да нас заявіцца, можа спяваць. Не праводзім нейкага спецыяльнага адбору. Часта прэзентуемся на фестывалях, асабліва ў краінах Прыбалтыкі, але і ў Расіі ды Балгарыі. На жаль, няма твораў царкоўнай музыкі па-беларуску. Я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF