Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Пераможцы алімпіяд і конкурсаў

Аляксей МАРОЗ

У 2010/2011 школьным годзе многія гайнаўскія і бельскія белліцэісты і белгімназісты сталі лаўрэатамі і фіналістамі прадметных алімпіяд і конкурсаў. Беручы пад увагу поспехі ў прадметных конкурсах, першага месца ў Падляшскім ваяводстве дабілася Падставовая школа ¹ 3 у Бельску-Падляшскім, аб чым пісалі мы раней. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы 24 мая (ужо другі раз) адбылася адмысловая сустрэча вучняў і бацькоў, у час якой пераможцы алімпіяд і прадметных конкурсаў і іх настаўнікі атрымалі ўзнагароды, а дырэктар Яўген Сачко і яго намеснік Ніна Лукасік падзякавалі бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы вучняў да іх вялікіх выпрабаванняў. Дырэктар Сачко ў пачатку спаткання паінфармаваў, што на 16 вучняў, якія сталі лаўрэатамі прадметных конкурсаў і вучацца ў гайнаўскіх гімназіях, ажно 12 асоб гэта прадстаўнікі белгімназіі (сталі лаўрэатамі 15 конкурсаў). Самых вялікіх поспехаў у ваяводскіх конкурсах дабіўся Павел Паскробка, які стаў лаўрэатам конкурсаў па матэматыцы і англійскай мове, а фіналістам па інфарматыцы і гісторыі. Марта Максімюк стала лаўрэаткай конкурсу па біялогіі і англійскай мове, Аляксандра Кірылюк — па рускай і нямецкай мовах. Юліта Ваўрашук, Адрыян Казімірук, Віялета Рабчук, Вераніка Каценцкая, Анджаліна Грыневіч і Малгажата Шварц з’яўляюцца лаўрэатамі конкурсу па беларускай мове, Міхаліна Герасімюк і Мартына Сакалоўская — па рускай мове, Пётр Грыка — па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF