Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Гайнавяне ў Свіслачы і Гродне

Віктар БУРА

У пятніцу, 20 мая, самаўрадавая дэлегацыя Гайнаўшчыны і калектыў „Цаглінкі” адправіліся на аўтобусе з дзелавым візітам у Беларусь. На пагранпераходзе ў Баброўніках пагранічнікі і мытнікі аформілі нас хутка і пажадалі ўсяго найлепшага. Калі толькі аўтобус, за рулём якога сядзеў Чэслаў Кавальскі, крануўся з месца, дарогу нам перапыніў прадстаўнік улад Свіслачы, з якім мы падаліся ў напрамку Свіслацкага раёна. А там чакала нас прыемная неспадзеўка — прывітанне нашай дэлегацыі прадстаўнікамі раённых улад на чале са старшынямі райвыканкама Алегам Таргонскім і мясцовага савета дэпутатаў Эдуардам Тарноўскім. У рукі старасты Уладзіміра Пятрочука перадаюцца духмяны хлеб і соль на белым ручніку. Нашы павятовыя ўлады абменьваюцца прывітальнымі рукапацісканнямі. У гэты момант жаночая вакальная група „Мілавіца” выканала прыгожую песню на прывітанне, а нашы „Цаглінкі” праспявалі „Многае лета”. Пасля прывітання паімчаліся мы ў Свіслач на снеданне.

Рабочая частка візіту пачалася з круглага стала ўлад Свіслацкага раёна і Гайнаўскага павета, вынікам якога стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне асветы, культуры і спорту. На яе аснове будзе адбывацца абмен дэлегацыямі, маладзёжнымі групамі, мастацкімі калектывамі, спартыўнымі камандамі. Тым часам „Цаглінкі” рыхтаваліся да выступлення ў Свіслацкім раённым доме культуры. Вялікая глядзельная зала запоўнілася да апошняга месца. На сцэну „Цаглінкі” выйшлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF