Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Калі важны табе ўласны лёс...

Міраслаў ГРЫКА

У 3.30 пабудка. Нядобра. Бо ў апошні час усё ў маім жыцці валіцца, а сон нясе падмацоўку. На жаль, коцік Пуся, відаць, згаладнелы, далікатна водзячы па маім носе сярэднім, найдалей высунутым за падушачку пальца кіпцікам, ападыктычна выцарапаў мяне з плыткай, ледзь двухгадзіннай дрымоты. Ведаю, ужо не засну. Найбольш ахвотна выйшаў бы з хаты і пахадзіў па садзе, ды зарана на гэта... Або... на ўсё запозна.

Пасля закароткага сну адчуваю сваю тупагаловасць настолькі, што і няма гаворкі аб тым, каб пачытаць. Нават на абцякальную, здатную на бяздумны дрэйф літаратуру не маю ахвоты. А тых больш сур’ёзных кніг, адкрытых на чытальніцкі працяг — што ляжаць дагары карэньчыкамі на стале, на падлозе, на крэслах — не маю сілы падняць да вачэй. Хоць бы такая „Грамадзянская вайна” Гая Юлія Цэзара. Нават быўшы ў добрым настроі я ледзь устрымліваўся, каб ёю не бразнуць у сцяну. Кожны раз было мне шкада кніжкі. Ды не скажу, што не бразнуў бы ў сцяну яе аўтарам. „Вайну” я неаднойчы дачытваў амаль да канца, ды і так не змог прачытаць яе поўнасцю. У гэты раз я дабрыў да 30 старонкі, што пачынаецца вось так: „Жыхары не лічаць магчымым зачыніць горад прад Гаем Цэзарам, імператарам, які добра прыслужыўся айчыне сваімі вялікімі пачынамі”. Так у трэцяй асобе пісаў пра сябе аўтар. Ці мо сапраўды Брут рэзануў яго пасля чытання скамарошнай „Вайны”? Я таксама ўжо намацваю нож, калі чытаю хвалапенні Сенекі ў яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF