Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Мараль і агуркі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ці сустракаўся вам калі чалавек, які хоць раз наракаў, што асабіста яму бракуе розуму, ці дабрыні, ці спагадлівасці? Правільна, мне таксама такія людзі за сорак чатыры гады жыцця не трапляліся. Дзіўна збудаваны гэты свет — якім шчодрым усё ж быў Гасподзь, калі надзяляў насельнікаў гэтай зямлі талентамі! Усім пералічаных якасцей стае, хапае таксама людзям шчырасці, міласэрнасці, сумленнасці, прыстойнасці, стрыманасці і многа чаго іншага. І толькі адна непапраўная бяда — страшэнна бракуе людзям долараў, еўра, злотых. Такое няшчасце, што мала ім то солі, то цукру, то якой-небудзь грэчкі ці бульбы. Здаецца, пры паўсюдна высокай, амаль біблейскай маральнасці, жыві сабе шчасліва, але дзе ж тут заснеш, калі сваяк ужо трэцюю машыну памяняў за апошнія пяць гадоў, а ты ўжо дзесяць гадоў на адной і той жа ездзіш, дзе тут парадуешся чыстаму небу і празрыстай вадзе, калі ў суседа ўжо дзвесце кілаграмаў цукру назапашана ў мяхах, а ў цябе толькі сто пяцьдзесят... А раптам вайна? Ізноў мы не гатовыя да вайны! А ў нас, у Беларусі, гэта асабліва страшна. Наўкола ж спрэс варожае атачэнне, а калі НАТА ў нашу хату ламанецца. Мы ж, як ніяк, фарпост славянскага свету.

Гэта ў Беларусі. У суседняй Расіі, як і ў нас, хапае дэмакратыі, правоў чалавека, палітычнай свабоды, вольных выбараў, гарманічнага падзелу ўлады і нават добрых дарог і разумнікаў. А вось зямлі ніяк не хапае, тэрыторыі ўвесь час мала, рускамоўнай прасторы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF