Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Падляшша і Палессе ізноў разам

Аляксей МАРОЗ

VIII Міжнародны падляшска-палескі фестываль „Там по маёвуй росі”, які з 2 па 5 чэрвеня праходзіў у Студзіводах, цэнтры Бельска-Падляшскага, Старым Беразове, Махнатым, Старым Корніне, Крывятычах, Вульцы-Нурэцкай, Гацьках, Шчытах-Дзенцялове і Галадах, разросся да вельмі вялікіх памераў і ахапіў мясцовасці ажно 6 гмін Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў. Хіба дагэтуль не было ў нас аднаго мерапрыемства на так вялікай тэрыторыі. Можна было гэта здзейсніць дзякуючы супрацоўніцтву аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” з лакальнымі грамадскасцямі, якія сардэчна прымалі палешукоў, падляшукоў і іншых гасцей, запрашалі на пачастунак. Сёлета вельмі багаты быў рэпертуар фестывалю, які прэзентавалі пяць вакальных груп з пад Янава на Палессі, „Жэмэрва” са Студзіводаў, „Жэўжыкі” з Бельска-Падляшскага, „Каліна” з Дашоў, „Малінкі” з Маліннік і два калектывы з Мінска. Хацеўшы пазнаёміцца з прэзентаваным на фестывалі фальклорам, недастаткова было прыехаць толькі ў Студзіводы. Вельмі цікавымі і займальнымі атрымаліся карагоды вакальных груп па нашых сёлах. У некаторых вёсках пры наяўнасці большай публікі адбыліся міні-канцэрты ў выкананні ўдзельнікаў фестывалю.

— Мы штогод запрашаем калектывы з іншага рэгіёна Палесся. У мінулым годзе былі гэта гурты з пад Бярозы. Сёлета запрасілі мы спевакоў з пад Янава-Палескага. У жніўні паедзем з фестывальнай экспедыцыяй у Кобрынскі раён, каб падабраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF