Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Велікодныя астравы (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

— У наш час ніхто ўжо не асвячае запоўненай па берагі капанькі яды пад Вялікдзень. Сёлета ніхто з нашых кабет не выпякаў паскі, — кінула мімаходзь мама.

— Як гэта?

— А каму хочацца паліць у печцы, калі ўсё пад хату даставяць...

Карацей кажучы, абрадавы пірог людзі з маёй вёскі набылі ў аб’язной краме ад дзядзькі з далёкага тут Міхалова. Сорак гадоў назад велікодны каравай, які ў Ласінскай парафіі называлі паска, займаў цэнтральнае месца сярод велікодных страў. Пірог выпякалі ў спецыяльнай круглай форме і прыаздаблялі надпісам ХВ (з цітлай угары), ды арнаментам з разнаколернага цукровага гарошку. Гаспадыня выпякала пяць-сем пірагоў. Адзін з іх заўсёды дарылі святару, які напярэдадні Вялікадня прыязджаў у вёску асвячаць стравы. У рамках натуральнай заплаты свяшчэнніку, апрача грошай, давалі яшчэ сырыя яйкі і авёс для ягоных коней...

У наш час не адрозніць ужо праваслаўнай і каталіцкай свянцонкі. Яны ў прынцыпе аднолькавыя як па выглядзе, так і па саставе: яйка, соль, скібка хлеба або пірага, каўбаска. Яду кладуць у лазовыя кошыкі, прыаздобленыя гафтаванай сурвэткай. У час ранняй літургіі ў беластоцкай Свята-Духаўскай царкве кошыкі са свянцонкай прынеслі самі цёткі і дзяўчаты. Праваслаўны мужык з крайняй асцярожнасцю ўспрымае ўсякія сімвалы. Ды і не гонар ісці яму з адной скібкай пірага ў царкву. У крыві дрэмле памяць канкрэтнай вяндліны. У час дзяцінства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF