Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Свой пісьменнік

Аляксей МАРОЗ

У нядоўгай гісторыі Гайнаўкі былі творчыя асобы, якія пісалі прозай або займаліся паэзіяй. Аднак асобай, якую ў Гайнаўцы сталі называць сваім пісьменнікам, з’яўляецца Міхал Андрасюк, які піша на беларускай і польскай мовах. У сваіх творах аўтар адклікаецца перш за ўсё да менталітэту жыхароў прыпушчанскага горада і яго своеасаблівага каларыту, а не да адметнасцей Беластока, Бельска-Падляшскага, ці роднай Войнаўкі (гміна Дубічы-Царкоўныя). Менавіта другім, па часе пражывання, а ў іерархіі вартасцей пісьменніка можа і першым, з’яўляецца Войнаўка, дзе Андрасюк правёў дзяцінства, маладосць, дзе ў сваёй майстэрні выконваў намагільныя помнікі, а ў непадалёк распаложанай Палічнай працаваў настаўнікам. Апошнім часам у Войнаўцы ён адпачывае і піша. Працуючы на Радыё „Рацыя”, Міхась многа часу прабываў у Беластоку, а на практыцы і жыў там. Магчыма, што ў ваяводскім горадзе пражывае найбольш чытачоў яго кніжак. Літаратурнае асяроддзе вельмі цёпла ўспрымае творчасць Міхала, але складваецца ўражанне, што пісьменнік не так моцна зжыты з Беластокам, што яго перш за ўсё цягне ў родную вёску, на свой панадворак, абсаджаны дрэвамі розных парод. Гэта адчувалася таксама ў час сустрэчы з Міхалам Андрасюком, наладжанай 13 мая ў Гарадской публічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы. Прамоцыя апошняй польскамоўнай кніжкі „Вагон другога класа” адбылася ў Гайнаўцы восенню мінулага года ў Музеі і асяродку беларускай культуры і таму на гэты раз арганізатары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF