Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Падарожжа з гісторыяй

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Выходжу з поезда на станцыі Сычы і перад маімі вачамі паказваюцца пара каляровых крыжоў: жоўты заходні і сіні — усходні. Пазней, на схіле манастырскай гары ў Грабарцы пабачу чарговыя каляровыя крыжы — відаць цяпер настае такая мода. Можа колеры маюць нейкія малітоўныя асэнсаванні і зручней імі карыстацца, чым нейкімі алфавітамі са складанымі правіламі правапісу.

Перасякаю вуліцу ў Сычах і маю ўвагу прыцягвае драўляная паветка накшталт паветак на аўтобусных прыпынках. Але меткі прыпынка там няма. З другога боку шашы двух мужчын гародзіць плот, пытаю аднаго з іх пра цікавы мне аб’ект. І даведваюся, што пабудаваў яго тамашні жыхар Міраслаў Сычэвіч для малых дзетак, якія там чакаюць школьнага аўтобуса, бо гміна ў Нурцы-Станцыі неяк не ў змозе гэтага зрабіць. Паветка арыгінальнага дызайну, якая не толькі прыхавае дзетак ад непагадзі, але і разбудзіць у іх пачуццё эстэтыкі. Калі пытаю пра адрас таго добрага будаўніка, мой інфарматар крышку бянтэжыцца, што мо нагаварыў мне замнога, але ўсё ж такі дае мне гэтую інфармацыю, з заўвагай, што, магчыма, ён будзе дома.

Аднак у будаўніка паветкі нікога дома не было, а калі я адышоў ад замкнутых дзвярэй, падняўся невялікі сабака і на сваёй мове выказаў магчымую прэтэнзію, што я праігнараваў ягоную прысутнасць на панадворку; далучыліся да яго і суседскія сабакі...

Вяртаючыся да шашы ў бок Грабаркі заглянуў я яшчэ і на панадворак каля мураванкі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF