Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Меншасці — „аб” іх, ці „для” іх?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Лічбавая рэвалюцыя дазволіць на тое, каб на працягу паўтара-двух гадоў павялічыўся абсяг вяшчання рэгіянальнага тэлебачання. З наступнага года пачнецца адыход ад традыцыйнага фінансавання рэгіянальных аддзелаў. Грошы з абанемента будуць перадавацца на канкрэтныя праграмы. Прывілеямі будуць карыстацца таксама меншасныя праграмы, — гаварыў у Беластоку ў час канферэнцыі „Місія публічнага тэлебачання ў шматкультурным грамадстве” старшыня Краёвай рады радыёвяшчання і тэлебачання (КРРіТ) Ян Дворак.

Канферэнцыю сарганізавалі супольна Праграмная рада Тэлебачання Беласток і яго дырэкцыя. Як успамінаў старшыня Праграмнай рады ТБ Адам Дэмбскі, Беласток з’яўляецца найлепшым месцам для такой дэбаты, паколькі тут узнікае найбольш праграм для меншасцей. Рэалізуюцца тут перадачы для беларусаў, літоўцаў, украінцаў, расіян, ромаў і татараў ды праграма для вернікаў праваслаўя. Дарэчы, гадамі таму, калі вялася дыскусія, дзе мае ўзнікнуць дванаццаты аддзел Польскага тэлебачання, якраз аргумент шматнацыянальнасці падляшскага рэгіёна перамог у тым, што стварылі яго якраз у Беластоку, а не ў Ольштыне. Цяпер штомесяц беластоцкае тэлебачанне выпускае ў сярэднім пяць з паловай гадзін праграм, прысвечаных нацыянальным і этнічным меншасцям. У тутэйшым тэлеэфіры можна яшчэ пабачыць справаздачы з культурных падзей такіх як Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” ці Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі (сёлета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF