Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Біенале культур

Ілона КАРПЮК

Танцавалі сярэднявечныя беларускія танцы да музыкі „Старога Ольсы”, спявалі вяснянкі, а таксама займаліся рукадзеллем. Школьнікі, якія прыйшлі сёлета на чарговы выпуск „Біенале дзіцячага мастацтва” ў Познані, маглі прыняць удзел таксама ў беларускіх майстар-класах і трэба сказаць, што з ахвотай гэта рабілі.

Васемнаццаты раз Цэнтр дзіцячага мастацтва ў сталіцы заходняй Польшчы, у Познані, зладзіў мерапрыемства, якое з’яўляецца арыгінальнай і шматвектарнай формай дыскусіі на дзіцячыя тэмы. Сведчыць пра гэта ў першую чаргу арганізатарская задума наконт кшталту цэлай ініцыятывы.

— Займаюся навукова якраз дзіцячай літаратурай, — гаворыць Анна Чэрнаў з Варшаўскага ўніверсітэта. — Запрасілі тут мяне ды іншых навукоўцаў, каб сачыць за падзеямі Біенале. Наша галоўная задача — напісаць пасля адмысловыя артыкулы, якія ўвойдуць у публікацыю, але ў час самога мерапрыемства таксама прымаем удзел у дыскусіях, праводзім апытанні сярод дзяцей, бацькоў, назіраем за формамі майстар-класаў.

Анну Чэрнаў пазналі мы, бо даволі часта адведвала наш намёт гульняў. Аказалася, што да беларускасці яе цягне, бо ейная сям’я па паходжанні беларуска-расейская. Гавару мы, бо супольна са мною ў Познань паехала Аліна Ваўранюк, настаўніца, якая штодзень працуе з дзяцьмі ды актыўна арганізуе дзейнасць аб’яднання бацькоў „АБ-БА”. Як беларускія аніматары сустваралі мы „Вёску на скрыжаванні культур”, бо такую ідэю — стварыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF