Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

„Пазнаем Беларусь”

Міра ЛУКША

Калі вы цікавіліся гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём, калі вы актыўныя творчыя асобы, прапанаваў вам удзел у конкурсе „Пазнай Беларусь” Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сярод маладога пакалення беларусаў у Польшчы ведаў пра культуру, гісторыю і сучаснасць Беларусі, садзейнічанне рэалізацыі яго творчага патэнцыялу і зацікаўленне праблемай захавання нацыянальнай самасвядомасці.

У конкурсе маглі прымаць удзел вучні, творчыя калектывы, гурткі навучальных устаноў у Польшчы з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся працы не толькі на беларускай мове. Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: лепшы малюнак пра Беларусь, фотаздымак аб Беларусі; літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.) і сачыненне „Беларусь і беларускасць у гісторыі маёй сям’і”. Кожны ўдзельнік конкурсу мае быць адзначаны ганаровым дыпломам, а пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі, выдадзены будзе таксама плён конкурсу ў выглядзе зборніка.

На конкурс прысланы былі 374 працы вучняў, пачынаючы ад дашкольнікаў, канчаючы на ліцэістах, створаныя ў школе, у мастацкіх і іншых гуртках, і без апекуноў.

У намінацыі Малюнак пра Беларусь было найбольш прац, асабліва сярод найменшых удзельнікаў. Найчасцей працы высылаліся гуртом, часта ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF