Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

На Міколу ў Бельску-Падляшскім

Аляксей МАРОЗ

— Зараз (рэканструкцыя з 1505 года — А. М.) наведае нас кароль Польшчы і вялікі літоўскі князь Аляксандр Ягелончык, які нядаўна (ў 1495 годзе — А. М.) прысвоіў Бельску магдэбургскае права ды каралева і вялікая княгіня Алена (іх імёнамі названы паркі ў Бельску-Падляшскім — А. М.), — кажа 22 мая перад ратушай у Бельску-Падляшскім Дарафей Фіёнік, пераапрануты за бельскага патрыцыя Івана Сегяневіча. На ратушнай плошчы загадзя расстаўлены ларкі з народным рукадзеллем — разьбой па дрэве, глінянымі гаршкамі, саломапляценнем, карцінамі на шкле. Побач гучыць сярэднявечная музыка, якая выконваецца на музычных інструментах выкананых на вельмі даўні лад. Дзяўчаты і хлопцы выступаюць перад бельскай публікай з даўнімі танцамі. Кірмаш у веснавы дзень, калі ўшаноўваецца памяць свяціцеля Мікалая, гэта адзін з трох пастаянных кірмашоў, якія здаўна ладзіліся ў Бельску-Падляшскім.

— Кірмашы ў дзень св. Мікалая Цудатворца ўжо ад сярэднявечча былі ўпісаны ў бельскую гістарычную традыцыю. У Бельску-Падляшскім быў Свята-Мікалаеўскі манастыр (тут дзе знаходзяцца Белліцэй і „тройка” — А. М.). Свяціцель Мікалай, гэта таксама патрон фарнага касцёла ў нашым горадзе. У яго гонар была збудавана часоўня на тэрыторыі „тройкі”. У веснавы дзень, калі ўшаноўваецца памяць цудатворца Мікалая, пасля багаслужбы ў царкве, праходзіла працэсія па бельскіх вуліцах. Мы рашыліся абнавіць гістарычную традыцыю Бельска, наладзіць у гэты дзень кірмаш з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF