Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Праўда, іначай пастронак Нерваля

Міраслаў ГРЫКА

З праўдай, якая б яна не была, заўсёды клопат. Заўсёды хтосьці за яе ўступіцца і заўсёды хтосьці таму супрацівіцца, абвяшчаючы зусім адваротную думку. А што з праўдай? Тым не менш, сутнасцю чалавечых спрэчак не з’яўляецца сама праўда і толькі праўда, а тое, хто меў рацыю. Гэты тэзіс пацвярджае прыклад Жэрара дэ Нерваля, геніяльнага французскага паэта, які цаніўся сваімі сучаснікамі не толькі за майстэрства паэтычнай фразы, але і за неверагодную вытанчанасць і цудоўнасць постацей; Бальзак спартрэтаваў яго нават у адной са сваіх навелак як „prince de Boheme”. На жаль, Нерваль на схіле сваіх гадоў ашалеў.

Пакуль, аднак, стаў праходжвацца на парыжскіх вуліцах з жывым амарам на блакітнай вяровачцы, стварыў незабыўныя санеты „Les Chimeres” — незвычайныя, мaйстэрскія! Калі ў яго спыталіся, чаму шпацыруе з амарам, адказаў, што той не з’яўляецца чымсьці горшым за сабаку, якога вядуць на павадку. І так сур’ёзна даказваў: „Ён спакойны, сур’ёзны і ведае сакрэты мора, не брэша і не кусае людзей па лытках”. Той ракападобны на павадку зусім не быў па-ягонаму доказам вар’яцтва. „Гётэ ж, — тлумачыў паэт, — не любіў сабак, а ніяк не быў шалёным!”. Гэтая логіка, як ні кажы, слушная, даказваючая рацыю, якую слушна прывёў Шэкспір, што ў вар’яцтве ёсць метад. Праўда? Праўда!

Дарэчы, калі я расказаў гэты анекдот маёй сяброўцы з Белавежы, тая з павальнай логікай пракаментавала гэта наступным чынам: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF