Ніва № 23 (2873), 5 чэрвеня 2011 г.

Беларуса не пусцілі...

Віктар САЗОНАЎ

Беларуса не пусцілі ў Беларусь! Сама фраза гучыць абсурдна і недарэчна. Ну скажыце, што немца не пусцілі ў Нямеччыну, што ангельца не пусцілі ў Англію. Пра арабаў увогуле лепш не згадваць. Там ва ўсякую мусульманскую краіну яны могуць ездзіць не толькі без візы, але нават без пашпарта. Па твару пазнаюць, абдымуць, запросяць, накормяць. Чаркі, праўда, не нальюць, але толькі з тае прычыны, што рэлігія не дазваляе. А каб дазваляла, то і чарку налілі б.

Нашая рэлігія чарку дазваляе. Мала таго, яна лічыцца прыкметай нашай, нацыянальнай, беларускай гасціннасці. Ды ў нашай крыві, у нашых генах, гэтай гасціннасці аж занадта. Мы кожнага чужака прымем. Ну, а калі госць не чужак, а свой, блізкі, родны па крыві і духу, дык мы гатовы разбіцца, каб толькі дагадзіць. У нашым беларускім менталітэце гасціннасць з’яўляецца вышэйшай праявай чалавечнасці.

Мы чакалі яго, свайго сябра. Мы ўжо даўно не маладыя людзі. І нашае жыццё не было такім, каб здароўе прыбаўляла. Як кажуць у народзе, усе хваробы ад нерваў. Няма ўжо таго здароўя. Няма нават на тое, каб з’есці чаго смачнага, тлустага, вострага. Адразу ціск падскочыць. А пра алкаголь дык і размовы няма. Ён нам супрацьпаказаны як найвялікшая атрута, якая нашае жыццё скарачае прама прапарцыянальна выпітаму. Але халера з ім, тым жыццём, калі сябра да цябе прыязджае. Ды такія хвіліны і ёсць жыццё. Кожная мінута за год лічыцца. І таму, чакаючы прыезду свайго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF