Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Велікодныя астравы (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Хрыстос Васкрэсе! — аб’яўляе тройчы на ўрачыстай ноце святар.

Воісцену Васкрэсе! — грыміць у адказ народ.

За момант з абразамі і харугвамі, пад музыку званоў, абыдзем з хросным ходам асветлены будынак царквы. На гадзінніку поўнач. У левым крыле царквы, адкуль вынесуць ікону ў абкладзе, нервова тоўпяцца жанчыны. Той, хто паспее скарыстаць момант, паддасца абраду пераходу пад іконай. Праз некалькі хвілін кабеты перабіваюцца святым тунелем, зладжаным з Багародзічнай іконы, жаночых рук і цел. Дапамагае, як вераць, на жаночыя хваробы і праблемы звязаныя з мацярынствам. Ад намоленасці месца ад зямлі ў ногі ідзе ток. Царква ў Ласінцы стаіць на ўзгорку ля вытокаў ракі Ласініца. Кіламетр за вёскай сінее сцяна пушчы. Лес прысутны ў свабодалюбівай душы прыхаджан, тут не цалуюць святара ў руку.

Момант святочнага абнаўлення вяскоўцы перажываюць разам з прымяненнем колернай сімволікі. Перад поўначчу дзяўчына на хорах вяжа на голаў белую хустку. На двары чатыры градусы цяпла, пераход з цёплай сярэдзіны на халоднае паветра праганяе дакучлівы сон і стомленасць. У святле пражэктараў, якімі асветлена царква, бачу зноў генетычны воблік айчыны. Ён у фігурах і тварах людзей, у дзівосных свойскіх гутарках зразумелых адно мясцовым.

— Чаму тая баба надзела цёмную хустку? — пытаецца ўголас сябе самой Вольга настолькі гучна, каб навокал пачулі.

— Можа яна ў траўме? — кажу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF