Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Хадановіч і Мілаш у Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я не думаў, што прыйдзецца мне выступаць у такой знакамітай кампаніі! — прывітаў аўдыторыю беларускіх чацвяргоў паэт Андрэй Хадановіч. Натхненне для слоў прывітання прынёс загаловак лекцыі, запісаны крэйдай на традыцыйнай дошцы: Чэслаў Мілаш і Андрэй Хадановіч. Папраўдзе тэма даклада гучала звычайна: Андрэй Хадановіч — паэт і перакладчык Чэслава Мілаша.

Сустрэча адбылася не ў чацер, а ў сераду, 11 мая, г.г.

— У віленскія гады Чэслаў Мілаш прымаў удзел у літаратурных серадах, таму замена чацвярга на сераду тут апраўданая, — адзначыла вядучая д р Лена Глагоўская.

На самай справе атрымалася так з за графіка Андрэя Хадановіча. Паэт прыехаў у Беласток проста з Кракава, дзе як адзіны прадстаўнік Беларусі прымаў удзел у Фестывалі творчасці Чэслава Мілаша.

— Творчасць Мілаша настолькі жыва паўплывала на маё жыццё, што з рускамоўнага хлапца я зрабіўся беларускім паэтам, — адзначыў госць з Мінска. — Гэты працэс пачаўся разам з перакладам яго вершаў на беларускую мову, яшчэ ў 1990-я гады. Сёння ў Беларусі ёсць цікавасць да асобы Мілаша не толькі па прычыне 100 гадавіны з дня нараджэння. Хутчэй захапляе культурны кантэкст Вялікага Княства Літоўскага ў творчасці польскага паэта. Таму данесці яго спадчыну беларускаму чытачу справа патрэбная і перспектыўная. Што тады зроблена ў Мінску? У апошнім нумары літаратурнага часопіса „Дзеяслоў” надрукаваныя фрагменты перакладаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF