Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Аб Анатолю Сысе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Чарговая сустрэча ў дыскусійным клубе Аб’яднання бацькоў і дзяцей вывучаючых беларускую мову „АБ-БА” сарганізаваная была з нагоды шостай гадавіны з дня смерці аднаго з найвыдатных паэтаў Беларусі пералому васьмідзесятых і дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя Анатоля Сыса. Расказвалі пра яго журналісткі „Нівы” Міра Лукша і Ганна Кандрацюк-Свярубская, а таксама вядучы сустрэчу тэлерэпарцёр Мікола Ваўранюк, аўтар фільма „Сыс пра Сыса”, прысвечанага творцу.

— Пры жыцці выдаў ён няшмат, бо толькі дзве кніжкі: „Пан Лес” [1989 — М. Х.] і „Агмень” [1988 г. — М. Х.]. І на абедзвюх напісана, што яны — дэбют. Яшчэ пры жыцці выйшла яго кніга „Сыс”. Па сутнасці складваецца яна з дзвюх папярэдніх, — уводзіў у спатканне Мікола Ваўранюк. — Тым не менш яго значэнне для культурнага, літаратурнага жыцця Мінска, Беларусі ў палове дзевяностых гадоў было вялікае. Быў ён у спрэчцы з мінскім літаратурным асяроддзем. Ён сцвярджаў, што гэта ад прыроды можна браць сілу. Роздумы пра паэта — „харунжага новай беларускай паэзіі”, вядомага таксама з хуліганска-п’яных скандалаў, м.інш. у Доме літаратара ў Мінску — папярэдзіў фільм Міколы Ваўранюка. Галоўным расказчыкам з’яўляецца тут іншы паэт, калега Анатоля, зямляк і далёкі сваяк — Сяргей Сыс. Расказваюць аб ім м.інш. яго сястра Тамара Грыб, маці Сяргея Сыса, стрыечны брат Аляксандр, сябры, настаўнікі і суседзі. Адна з настаўніц водзіць гледачоў па мемарыяльнай зале ў школе, у якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF