Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Важнае жыццёвае выпрабаванне

Аляксей МАРОЗ

Ужо здаўна матуральныя экзамены былі пропускам для далейшай адукацыі, але іх вынікі ў час рэкрутацыі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы не былі так вырашальнымі як зараз і таму маладыя людзі з Гайнаўкі ці Бельска-Падляшскага, а можна нават больш за іх бацькі, моцна хвалююцца перад і ў час матуральнага выпрабавання. Ад пісьмовага экзамену па польскай мове, які адбыўся 4 мая, распачаліся матуральныя змаганні і ажно на 23 мая вызначана пісьмовая праверка ведаў і ўмеласцей па беларускай мове і мовах іншых нацыянальных меншасцей, якія жывуць у Польшчы. Да гэтага часу вучні здаюць іншыя пісьмовыя і вусныя экзамены, выступаюць з прэзентацыямі па польскай і ў нашым выпадку па беларускай мовах.

Памяркоўнае хваляванне, якое паяўляецца на некалькі месяцаў раней і спадарожнічае ажно да заканчэння матуральных экзаменаў гэта станоўчы стымул да штораз больш эфектыўнай вучобы, адганяе ляноту, дазваляе спыніць або абмежаваць да мінімуму спартыўныя трэніроўкі, музычныя рэпетыцыі ці іншыя заняткі вучняў. Тады маладыя людзі, якія хочуць паступаць на выбраныя спецыяльнасці ў навучальных установах, маюць моцны штуршок да інтэнсіўнай вучобы. Аднак ёсць і такія асобы, у якіх моцнае хваляванне перад экзаменамі выклікае параліч у вучобе, недавер у свае сілы і магчымасці. У час матуральных выпрабаванняў цяжка ім справіцца нават з простымі задачамі, якія раней выконвалі без асаблівых складанасцей.

— Мы нерваваліся ў час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF