Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Вандроўка ў мінулае і... цяперашняе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 21 н-ра)

Заглянуў я і на ставішчанскія могілкі, яны поўнамаштабныя ды і царкоўка там значна большая за палавецкую. На дошцы аб’яў паведамленне, што служба там адбудзецца ў суботу 11 чэрвеня ў дзевяць гадзін раніцы...

Думаў я зайсці яшчэ на археалагічныя раскопкі, што на клюковіцкіх грунтах побач рэчкі Пульвы, але паколькі было макравата, не заходзіў. Прыгадаю толькі коратка пры гэтай нагодзе, што знаходзіцца там гарадзішча, след па буйным сярэдневяковым грамадскім цэнтры. У 1945 годзе адзін земляроб выараў паблізу яго гліняны гаршчок са звыштысячнай колькасцю арабскіх дырхемаў, вычаканеных у пачатку Х стагоддзя ў Месапатаміі, магчыма, што ў самім Багдадзе. Магчыма таксама, што ў вярхоўях Пульвы ў сярэднявеччы маглі крыжавацца істотныя гандлёвыя шляхі з усходу на захад і з поўдня на поўнач.

Падаўся я далей у напрамку Вілінава, дзе і думаў завяршыць сваю пешую вандроўку. Калі мінуў расхадныя дарогі ў Вілінава, Такары і Клюковічы, а трэцяй гадзіне, раздаліся куранты з адлеглага паўкіламетра адтуль такароўскага касцёла. На двухкіламетровым адрэзку ад таго разгалінавання ў Вілінава стаіць шмат прыдарожных крыжоў — праваслаўных і каталіцкіх. Бо і тут у мінулым круціліся буйныя рэлігійныя водавароты... Вось што пра Такароўскую парафію піша афіцыйны партал Драгічынскай дыяцэзіі: „Siedzibą dzisiejszej parafii w Tokarach była początkowo miejscowość Wilanowo, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF