Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Люстрацыйны абманшчык? (7)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль праз год перад беластоцкім Акруговым судом нанова рушыў чарговы разбор справы падляшскага дэпутата ад СЛД Яўгена Чыквіна. У гэты раз давалі свае паказанні працаўнікі беластоцкага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП), які абвінавачвае парламентарыя ў люстрацыйным абмане. Іх тлумачэнні датычылі перш за ўсё пытанняў наконт верагоднасці дакументацыі, перададзенай ІНП у акты справы.

Прыгадаем. Працэс пачаўся ў кастрычніку 2009 г. ІНП абвінаваціў дэпутата Чыквіна ў люстрацыйным абмане, паколькі, на думку Інстытута, не прызнаўся ён да супрацоўніцтва са Службай бяспекі ў якасці сакрэтнага супрацоўніка (сексота) у васьмідзесятыя гады, калі актыўна дзейнічаў у беластоцкім аддзеле Хрысціянскага грамадскага згуртавання (ХГЗ). СБ мела быццам бы назваць яго псеўданімамі „Вільгельм” і „Ізыдар”, а цікавілася ім ужо ў другой палове сямідзесятых гадоў. Сам дэпутат неаднойчы тлумачыўся і перад судом, і перад журналістамі, што з за сваёй дзейнасці ў ХГЗ прымушаны быў да нейкай формы кантактаў з функцыянерамі спецслужбаў. Пярэчыць, аднак, таму, што сакрэтна і свядома з імі супрацоўнічаў. Прыгадвае таксама тое, што гадамі раней заступнік публічнага інтарэсу прызнаў яму рацыю і палічыў невінаватым.

У гэты раз перад судом давалі свае паказанні два сведкі — працаўнікі ІНП: Анна П., былая працаўніца беластоцкага аддзела ІНП, якая займалася аналізам дакументацыі і Войцех Ф., кіраўнік тутэйшага рэферата (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF