Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Новы праект аховы Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

Калі грамадзянскі законапраект аб змене пастановы аб ахове прыроды, які разглядаецца ў Сейме, можна прыраўняць да бізуна, якім можна было б самаўрады Гайнаўскага павета пазбавіць рэальнага голасу ў справе пашырэння Белавежскага нацыянальнага парку, то апошнім часам паявіўся таксама і пернік, які ў будучыні можа заахвоціць мясцовае грамадства больш прыхільна глянуць на справу пашырэння паркавых тэрыторый. Новая прапанова гэта праект праграмы „Ураўнаважанае развіццё рэгіёна Белавежскай пушчы” (аб якой у агульным мы ўжо пісалі). Аднак яе ініцыятары, пасол ад Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч і незалежны сенатар Владзімеж Цімашэвіч, рашуча заяўляюць, што ажыццяўленне новага праекта не ўскладвае на мясцовае грамадства ніякіх новых абавязацельстваў у справе аховы Белавежскай пушчы, а тым болей наконт павелічэння паркавых тэрыторый, затое стварае вялікія магчымасці рэальнага эканамічнага развіцця рэгіёна пушчы і будовы новай інфраструктуры, якая мела б павысіць стандарт жыцця насельніцтва і аховы Белавежскай пушчы.

— Ствараючы нашую праграму мы рашылі, што самае важнае ўраўнаважанае развіццё рэгіёна, а гэта абазначае, што трэба адначасна дбаць аб людзях і прыродзе, — заявіў 13 мая ў Белавежы пасол Роберт Тышкевіч у час прэс-канферэнцыі з удзелам міністра рэгіянальнага развіцця Альжбеты Бянькоўскай і сенатара Владзімежа Цімашэвіча. Канферэнцыя адбылася пасля сустрэчы згаданых палітыкаў са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF