Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

Плата ды расплата

Віктар САЗОНАЎ

Усе ведаюць, што за ўсё трэба плаціць. І расійскі прэм’ер Пуцін, які нядаўна наведаў Беларусь, даў ясна гэта зразумець беларускаму кіраўніцтву. Ён прыехаў нібыта па бягучых справах постсавецкай прасторы, якая зараз мае безліч фармаванняў, ад СНД да мытнага саюза. А чакалі расійскага прэм’ера не менш, чым бедныя сваякі, якія чакаюць багатага дзядзьку. Ды і не дзіва. У дзядзькі грошы ёсць. Ёсць нафта, газ, золата... Зрэшты, золата, калі верыць афіцыйным заявам, і ў саміх хапае. Золатавалютны запас краіны як быццам бы яшчэ амаль што некрануты. Толькі яго на падтрыманне рубля пускаць, з пункту гледжання сённяшняй улады, недапушчальнае марнатраўства.

Цікава, навошта тады ён увогуле патрэбны, калі яго нікуды не пускаюць. Золата, само па сабе, для жыцця чалавека прадукт не надта абавязковы. Яго не з’ясі, не вып’еш, а калі і апранеш, то яно не асабліва грэе. Хіба толькі душу. Ці калі больш дакладна, то грэе не ўсю душу, а толькі такія яе якасці як самазадавальненне ды ганарлівасць. Ды і то не ўсім.

Для эканомікі, калі верыць школьнай праграме, золата таксама рэч не найперш патрэбная. Яшчэ Аляксандр Пушкін, якога ў беларускіх школах прымушаюць завучваць нават двоечнікаў, у „Яўгенію Анегіне”, захапляючыся сваім героем, пісаў: „То есть умел судить о том/ Как государство богатеет/ И чем живет, и почему/ Не нужно золота ему/ Когда простой продукт имеет”.

Вось хіба ўся справа ў тым „простым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF