Ніва № 22 (2872), 29 мая 2011 г.

У абароне сваіх правоў

Аляксей МАРОЗ

Прадстаўнікі нацыянальных меншасцей на сустрэчы з парламентарыямі сеймавай Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей, якая адбылася 19 мая ў Гайнаўцы, звярталі ўвагу на свае праблемы і незаконныя дзеянні самаўрадаў і дзяржаўных структур у адносінах да нацыянальных меншасцей. Двухдзённая пабыўка камісіі на Беласточчыне была названа інспекцыяй. Паслы пабывалі ў Крушынянах і Беластоку, наведалі Супрасльскі манастыр, а ў Гайнаўцы пабывалі ў Свята-Троіцкім саборы, Музеі і асяродку беларускай культуры і Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

У гайнаўскім магістраце першым з прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей выступіў старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа, які звярнуў увагу на малую верагоднасць сёлетняга перапісу насельніцтва. Выдатная большасць людзей у час перапісу не маюць магчымасці адказаць на пытанні ў пашыраным варыянце, а толькі там знаходзіцца пытанне пра веравызнанне. З-за метадалогіі лічэння складана будзе таксама вызначыць колькасць нацыянальных меншасцей.

— Жыхары Храбалоў і Райска не мелі права першакупу прыватызаванай былой пэгеэраўскай зямлі і ёсць падазрэнне, што ў працэсе куплі гэтай зямлі былі сфальшаваны дакументы, — гаварыў Яўген Вапа і прапанаваў спаткацца ды разгледзець справу продажу зямлі, якая ў мінулым належала да беларусаў са згаданых вёсак. Прапанаваў ён сеймавай камісіі таксама прааналізаваць змену выбарчых акругаў для самаўрадавых выбараў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF