Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

Вандроўка ў мінулае і... цяперашняе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здавалася мне, што ў Чаромсе ўжо камунікацыйны край свету, што адсюль няма ўжо з Беластока ніякіх спалучэнняў для далейшага падарожжа. Але там нечаканы сюрпрыз: можна перасесціся і ў цягнік у Тлушч, і ў цягнік у Высока-Літоўск. Але гэтая роскаш паказваецца мне быццам аркестр на „Тытаніку”, бо ж зусім нядаўна чытаў я інфармацыю пра мадэрнізацыю чыгуначнай лініі з Беластока ў Варшаву, якая прадбачана за некалькі гадоў, і пра поўную адсутнасць планаў мадэрнізацыі чыгункі з таго ж Беластока ў Чаромху, хаця рэйкі на гэтым адрэзку ледзь-ледзь ужо трымаюцца. Яшчэ крыху і гэтая лінія кане ў Лету...

З Чаромхі падаюся ў напрамку Ставішчаў, якія ў сапраўднасці з’яўляюцца вонкавай вуліцай важнага ў мінулым чыгуначнага цэнтра. Наганяе мяне рэйкабусік у Высока-Літоўск, у якім, здаецца мне, пасажыраў не больш, чым магла б памесціць дрызіна. Ну, але міжнародная камунікацыя мусіць адбывацца з фасонам... У Ставішчах тры крыжы ў пачатку вёскі, недалёка за імі два чарговыя крыжы на абочыне вуліцы. На супрацьлеглым панадворку заўважаю гаспадыню з гаспадаром, вітаюць мяне таксама два баявітыя сабачкі. Калісь былі мнагадзетныя сем’і, пры якіх трымалася і разнавідная жывёла — сёння адны і другія суб’екты моцна ў нашым грамадстве згарнуліся... Сабачкі па загадзе гаспадароў дазваляюць мне зайсці на панадворак.

Адзін са згаданых крыжоў, бетонны, стаіць там з незапамятнага гаспадарам часу, нядаўна яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF