Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

Кнігі трох пакаленняў

Міра ЛУКША

Тры новыя кнігі трох аўтараў трох пакаленняў былі прэзентаваны падчас семінара Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, які прайшоў у Беластоцкім універсітэце 7 мая. Усе кнігі выйшлі ў Бібліятэцы літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, дзякуючы падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі пры пасольстве РБ, які дзейнічае ў Беластоку.

Старшыня „Белавежы” прафесар Ян Чыквін прадставіў новыя кнігі і іх аўтараў, асоб кожнай рознай па ўзросце на чвэрць стагоддзя:

— У „Жураўлінай журбе” Лідзіі Маліноўскай (46 год, у дзявоцтве Мойсік, родам з Дубяжына) маем дачыненне з вельмі цікавым кніжным дэбютам у жанры лірычнай мініяцюры (удзельніца конкурсу „Дэбют” тры гады таму). „Выбранае” — да 70-годдзя (7 верасня) Уладзіміра Гайдука. І Кацярына Сянкевіч — кніга пад вельмі паэтычнаю назвай „Дачка ружы”. Кацярына Сянкевіч (родам з Нарвы) — самая маладая ўдзельніца семінара і літаб’яднання (20 гадоў). Кася — сёлетняя выпускніца Супрасльскага мастацкага ліцэя, месяц таму абараніла дыплом па жывапісе. На вокладцы кнігі — нацюрморт яе аўтарства, у кнізе — два яе аўтапартрэты. Кацярына два гады таму прымала ўдзел у Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”, арганізаваным Беларускім саюзам і „Нівай”.

— Кніга „Полымя роднае” юбілейная і значная, — прастаўляў Ян Чыквін кнігу свайго аднакласніка з Бельскага белліцэя Валодзі Гайдука. — Ён жыве ў Полымі сваім, хутары Тарнопаля Нараўчанскай гміны, у прамым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF