Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

З янычараў ніколі не было і не будзе гаспадароў

Яўген ВАПА

Шаноўныя сябры і госці „Нівы”, рэдактары, журналісты, супрацоўнікі, карэспандэнты!

Як не глядзі, а мінула ўжо пяць гадоў ад нашай апошняй юбілейнай сустрэчы. Яшчэ стаяць перад вачыма і заселі ў душы выразныя ўспаміны мінулых святкаванняў, а тут сустракаемся ўжо на пяцідзесяціпяцігоддзі тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Цешуся па-сапраўднаму, што надалей беларускае, роднае слова яднае ўсіх нас тут прысутных, так як было гэта ля вытокаў узнікнення газеты ў 1956 годзе. Пасталелі мы на чарговыя гады, але з такой самай нецярплівасцю чакаем паху фарбы кожнага свежага нумара выдання. І вялікім гонарам для нас сёння ёсць тое, што кожны чацвер у рэдакцыі з’яўляюцца ейныя сябры, каб з нескрыванай радасцю гартаць і прачытваць старонкі сваёй газеты. І верныя чытачы ва ўсёй Польшчы і свеце змогуць атрымаць эфекты нашай працы. Не ўсё атрымліваецца часамі так як бы мы хацелі. Не зможам бываць усюды, дзе адбываюцца цікавыя і важныя падзеі. На дванаццаці старонках не памесцім усіх тых матэрыялаў, якія хацелася б паставіць у кожны нумар. Але заўсёды пры складанні нумара найважнейшым быў і ёсць наш беларускі погляд і вера, што самае важнае і бясцэннае — гэта адказнасць за далейшую прысутнасць беларускасці ў гэтай частцы зямлі. Але адказнасць за беларускасць і роднае слова — памятайма — гэта не толькі справа адной рэдакцыі „Нівы”. На працягу менавіта гэтых пяцідзесяці пяці гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF