Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

У пасхальнай атмасферы

Аляксей МАРОЗ

Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” праходзіў у гэтым годзе ў юбілейнай атмасферы. Яго арганізатары — Грамадскі арганізацыйны камітэт і Аб’яднанне „Любіцелі царкоўнай музыкі” — з дапамогай СМІ, друкаваных матэрыялаў, свайго сайта і выстаўкі напаміналі пра трыццацігадовую гісторыю канцэртаў царкоўнай музыкі, якія спачатку арганізаваліся ў Свята-Мікалаеўскай царкве, а пасля ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. З цягам часу пераўтварыліся яны ў агульнапольскае, а пасля і міжнароднае мерапрыемства. Сёлетні выпуск фестывалю, які праходзіў пад патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага (асабіста наведаў ён мерапрыемства ў мінулым годзе), адбываўся ў гайнаўскім саборы з 8 па 14 мая. Вылучаўся ён подыхам маладосці, паколькі сярод харыстаў было многа моладзі і дзетак, якія спевам славілі Бога і Багародзіцу. З нагоды юбілею ў Гайнаўку былі запрошаны, між іншым, пераможцы папярэдніх фестываляў, а высокі мастацкі ўзровень выканання хароў з розных краін Еўропы суправаджаўся малітоўнай ангажаванасцю харыстаў. У час адкрыцця фестывалю малітвы за яго паспяховасць узначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, які падвёў вынікі трыццацігадовага перыяду арганізавання мерапрыемства царкоўнай музыкі. Першаіерарх падзякаваў усім людзям, якія працавалі ў карысць фестывалю.

Спяваюць трыццаць гадоў

— Гэта тут, у гэтым горадзе, у невялічкім драўляным храме ў велікодны перыяд, 30 гадоў таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF